29.10.2012 / 19:17

Аперацыя «Фільтр» на МКАД: затрыманыя тры кіроўцы без правоў, два нецвярозых, у тым ліку святар 8

На святара, які адмовіўся ад медагляду, склалі пратакол.

За дзевяць месяцаў гэтага года на дарогах Мінска загінуў 51 чалавек. З іх 10 — на Мінскай кальцавой аўтадарозе. У сувязі з высокай аварыйнасцю на гэтым участку вулічна-дарожнай сеткі з 23.00 26 кастрычніка да 03.00 27 кастрычніка ДАІ Заводскага раёна правяла спецаперацыю "Фільтр".

Як паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, на МКАД паблізу вуліцы Ташкенцкай з выкарыстаннем часовых дарожных знакаў, конусаў павышанай бачнасці і сігнальных ліхтароў былі ўтвораны своеасаблівыя калідоры.

Стопрацэнтнай праверцы падвяргаліся ўсе транспартныя сродкі, праехаць можна было толькі па адной паласе і з адной умовай — прайсці праверку ў інспектара.
Працавалі адразу тры экіпажы ДПС ДАІ, супрацоўнікі АБЭЗ, патрульна-паставой службы міліцыі, а таксама аператыўныя супрацоўнікі аддзела наркакантролю.

У ходзе аперацыі выяўлены тры кіроўцы, якія не маюць права кіравання, а таксама два кіроўцы ў стане алкагольнага ап'янення, прычым адзін з іх — святар, які адмовіўся праходзіць медыцынскі агляд. У дачыненні да яго складзены адміністрацыйны пратакол.

Іншы кіроўца ў гэтым годзе ўжо затрымліваўся нецвярозым, прычым раней мінчук быў судзімы за аналагічнае злачынства. На яго завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 317-1 КК,
якая прадугледжвае адказнасць у выглядзе штрафу (да 1.000 базавых велічынь — да 100 млн. рублёў), ці папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў ці арышту на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

0
Эндрю / Адказаць
29.10.2012 / 20:16
Священника попутал святой дух - не иначе. А дуть в трубку ему сан не позволяет! ДАИшнику епитемья от попа!
0
belariy / Адказаць
29.10.2012 / 20:29
а што са сьвятаром далей будзе ???
0
МН / Адказаць
29.10.2012 / 21:32
РПЦ-ныя папы' "зажигают"...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру