29.10.2012 / 20:47

Белчыгунка ўводзіць пяць тыпаў пасажырскіх перавозак, падзел на бізнес- і эканам-клас, новую нумарацыю цягнікоў 9

БЧ у лістападзе пачынае чарговы этап укаранення новага фармату пасажырскіх перавозак

З мэтай удасканалення сістэмы транспартнага абслугоўвання з лістапада гэтага года Беларуская чыгунка будзе ажыццяўляць пасажырскія перавозкі ў межах наступных відаў чыгуначных зносін: гарадскія (гарадскія лініі) — перавозкі ў межах Мінска, абласнога цэнтра і за іх межы, але не далей за чыгуначныя станцыі (прыпыначныя пункты), размешчаныя ў гарадах-спадарожніках; рэгіянальнае (рэгіянальныя лініі) — у межах адміністрацыйных межаў вобласці і за яе межы да чыгуначных станцый (прыпыначных пунктаў), размешчаных у бліжэйшым горадзе абласнога падпарадкавання сумежнай вобласці, але не далей за яе абласны цэнтр; міжрэгіянальныя (міжрэгіянальныя лініі) — паміж горадам Мінскам і абласнымі цэнтрамі, паміж абласнымі цэнтрамі; міжнародныя (міжнародныя лініі) — паміж Беларуссю і іншымі дзяржавамі; камерцыйныя (камерцыйныя лініі) — перавозкі, выкананыя па маршрутах, вызначаных замоўцам (юрыдычнай ці фізічнай асобай) на дагаворных умовах.

Рэгіянальныя і міжрэгіянальныя лініі падзяляюцца на бізнес- і эканам-клас у залежнасці ад хуткасці руху цягнікоў і прыпынкаў у населеных пунктах.

Такім чынам, усе цягнікі, якія курсіруюць сёння па беларускай магістралі, будуць аднесены да той ці іншай лініі пасажырскіх перавозак. Так, прыгарадныя цягнікі будуць называцца цягнікамі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканам-класа. На цяперашнім этапе цягнікі гарадскіх ліній будуць курсіраваць толькі ў Мінскім чыгуначным вузле.

Замест паняцця «мясцовыя цягнікі» будуць ужывацца найменні «цягнікі міжрэгіянальных ліній эканам-класа» і «цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа».
Замест «далёкія» і «міжнародныя цягнікі» — «цягнікі міжнародных ліній». Таксама з’явяцца цягнікі камерцыйных ліній, правобразам якіх сёння з’яўляюцца турыстычныя цягнікі.
Вызначэнні «пасажырскія», «хуткія» і «фірменныя» цягнікі не будуць ужывацца ў дачыненні да ўнутрырэспубліканскіх перавозак, а захоўвацца толькі для міжнародных.

У лістападзе на вітражах білетных кас з’явяцца знакі абслугоўвання (візуалізаваныя элементы) і назвы (на трох мовах: рускай, беларускай і англійскай) тых ліній пасажырскіх перавозак, на якія ў іх будуць прадавацца праязныя дакументы. Выява адпаведнага знака абслугоўвання кожнай лініі будзе размяшчацца і ў раскладзе адпраўлення і прыбыцця пасажырскіх цягнікоў пасля нумара цягніка. Так, для гарадскіх ліній такім знакам з’яўляецца астра на чырвоным фоне, для рэгіянальных ліній эканам-класа — фіялка на сінім фоне, рэгіянальных ліній бізнес-класа — крокус на сінім фоне і г.д.

З мэтай упарадкавання сістэмы інфармацыйнага абслугоўвання ў адпаведнасці са змяненнем найменняў цягнікоў мясцовых зносін з 3 лістапада для іх будзе ўстаноўлена новая нумарацыя.
Гэтым цягнікам будуць прысвоеныя нумары з 601 па 698 (сённяшняя нумарацыя — з 1 па 148, а таксама з 801 па 806). Так, напрыклад, хуткі цягнік № 106/105 Брэст — Мінск, які курсіруе цяпер па беларускай магістралі, будзе звацца цягнік № 646/645 міжрэгіянальных ліній эканам-класа Брэст — Мінск. Змяненне нумарацыі цягнікоў не азначае змянення хуткасці іх руху. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце БЧ (www.rw.by).
Плануецца, што колькасць прыпынкаў цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканам-класа па рашэнні Беларускай чыгункі можа быць змененая ў сувязі з павелічэннем (адсутнасцю) устойлівага пасажырапатоку.
Што да курсіравання цягнікоў рэгіянальных ліній эканам-класа (цяперашніх прыгарадных цягнікоў), то на іх шляху прыпынкі цяпер застануцца без змяненняў.

0
Ната / Адказаць
29.10.2012 / 21:03
Весьма неплохо было бы, если бы они запретили курить в поездах или сделали отдельные вагоны для этих вонючек. А то приходишь в дорогие купы и плацкарты, а там дышать невозможно, глаза слезятся от табачного дыма и окна не открываются. А потом искренне удивляются, откуда у нас так много раковых больных? Вот это сервис по-беларуски!
0
Мэнсан Мандэла / Адказаць
29.10.2012 / 21:09
2 Ната: А вас не засмучае, што ў беларускіх цягніках афіцыйна прадаюць алкаголь? :)
0
БР / Адказаць
29.10.2012 / 21:21
@А вас не засмучае, што ў беларускіх цягніках афіцыйна прадаюць алкаголь? :)@ Учитывая, что его не продают ни официально, ни неофициально, то вряд ли смущает
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру