Хакеісты мінскага «Дынама» з буйным прайгралі сёння ў Магнітагорску мясцоваму «Металургу» у чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі — 2:7 (0:1, 1:3, 1:3)
.

У цяперашнім чэмпіянаце мінчане прайгралі з лікам 2:7 ўжо другі раз. Такое ж паражэнне яны пацярпелі 20 верасня ў Маскве ад мясцовага «Дынама» — паўнамоцнага ўладальніка Кубка Гагарына.

У 21 матчы са старту чэмпіянату КХЛ мінскае «Дынама» атрымала 6 перамог у асноўны час, 3 разы перамагло ў авертайме, 1 раз саступіла ў авертайме і пацярпела 11 паражэнняў у асноўны час (агульная розніца шайб 46–66).

З 25 ачкамі «Дынама» займае 6-ы радок сярод 7 каманд у дывізіёне Тарасава, 9-ю пазіцыю сярод 14 каманд у Заходняй канферэнцыі і 19-е месца сярод 26 каманд у агульнай табліцы КХЛ.

Чатырохматчавы выезд мінчане працягнуць візітамі да чалябінскага «Трактара» (31 кастрычніка), екацярынбургскі «Аўтамабіліста» (2 лістапада) і рыжскага «Дынама» (4 лістапада).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?