У першым беларускім хмарачосе «Ветразь» прададзена толькі 40 кватэраў з 204. Пра гэта расказаў кіраўнік праектаў кампаніі «Ітэра» Уладзімір Александровіч. «Беларусы — народ памяркоўны. Вось убачыце — пачнем „апранаць“ фасад у шкло, і попыт адразу актывізуецца. Людзі імкнуцца аддаваць грошы за гатовае жыллё, таму многія проста чакаюць», — мяркуе ён.

Цана квадратнага метра ў доме складае $1750–1900.

На дадзены момант на будоўлю было патрачана каля $54 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?