За апошні тыдзень тыдзень менскія аднапакаёўкі амаль не даражэлі, сьведчыць інфармацыя сайту нерухомасьці realt.by.

Паводле стану на 23 красавіка, квадратны мэтар сярэдняй менскай аднапакаёўкі падаражэў усяго на 2 умоўныя адзінкі – 1972 даляры пры кошце кватэры 67 000 у.а. Кошт квадратнага мэтру двухпакаёвай кватэры (87 тыс. даляраў) складае 1808 у.а. Чатырохпакаёвыя кватэры падаражэлі найбольш, розьніца зь коштамі мінулага тыдню складае 2500 у.а. – 137500 даляраў.

Магчыма цэны часова «прыпыніліся», зважаючы на справядлівае абурэньне прэзыдэнта, выказанае падчас правядзеньня рэспубліканскага суботніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?