Сёньня ў адміністрацыі прэзыдэнта краіны прайшла нарада з удзелам кіраўніка дзяржавы А. Лукашэнкі ішэрагу хакейных спэцыялістаў — настаўнікаў клюбаў экстралігі і гульцоў, што ў мінулым дабіліся посьпехаў на міжнароднай арэне.

Адной з галоўных тэмаў размовы была магчымасьць і фармат удзелу беларускага клюбу ў вышэйшай лізе (Д2) чэмпіянату Расеі. Нагадаем, што гэты праект абмяркоўваўся з восені мінулага году. Але вынікам сёньняшняга паседжаньня стала рашэньне аб немэтазгоднасьці заяўкі нашай каманды на дадзеным этапе ў чэмпіянат іншай краіны — асноўныя высілкі вырашана накіраваць на далейшае разьвіцьцё нацыянальнага першынства.

Тамсама было прынята яшчэ адно важнае рашэньне. Кіраўнік ФХРБ Уладзімер Навумаў [адзін зь ініцыятараў праекту ўдзелу беларускага клюбу ў чэмпіянаце Расеі -- НН] пакіне куратарства хакейным клюбам «Дынама». Цяпер чэмпіён Беларусі‑2007 будзе знаходзіцца пад апекай Юрыя Бародзіча — старшыні БФСТ «Дынама», які да сьнежня 2001 г. узначальваў беларускую фэдэрацыю хакея.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?