Акурат дзве гэтыя партыі здабылі найбольш месцаў у літоўскім Сойме.

Прэзідэнтка краіны Даля Грыбаўскайце ў рэзкіх выразах запатрабавала не дапусціць ва ўрад сілы, супраць многіх дэпутатаў з якіх вядзецца крыміанльнае расследаванне. Гаворка, безумоўна, ідзе аб Партыі працы. Яе ўзначальвае мільянер расійскага паходжання Віктар Успаскіх, што пэўны час хаваўся ад следства ў Маскве. Іншая палітычная сіла з падвязкамі ў Расіі й Беларусі — гэта партыя экс-прэзідэнта Роландаса Паксаса, якому быў абвешчаны імпічмент. Менавіта іх Грыбаўскайце хоча пакінуць без доступу да ўрадавых партфеляў.

Папулярнасць Грыбаўскайце дае ёй магчымасць большага ўплыву на працэс фармавання ўрада, чым фармальна таго вымагае канстытуцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?