Міністэрства фінансаў апублікавала чарговую справаздачу аб дзейнасці беларускіх акцыянерных таварыстваў.

За першае паўгоддзе 2012 года самае прыбытковае беларускае прадпрыемства, «Беларуськалій», атрымала чыстага прыбытку 4,4 трыльёна рублёў. Гэта каля $535 мільёнаў у эквіваленце.
На выплату адзінаму акцыянеру — дзяржаве — было накіравана $128 мільёнаў дывідэндаў.

Для параўнання, летась «Беларуськалій» зарабіў $1,96 мільярда (праз некарэктны афіцыйны курс даляра), а пазалетась — $618 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?