«Аналіз продажу паказвае, што рэалізацыя тэлевізараў з года ў год зніжаецца, — адзначыў ён. —

Ці ў насельніцтва няма магчымасцяў іх купляць, або з-за нейкіх іншых фактараў».

Паводле яго інфармацыі, калі ў 2007 годзе ў Беларусі было прададзена 500 тыс. тэлевізійных прыёмнікаў, то ў 2011-м — 233 тыс. «Падае і рэалізацыя айчынных прыёмнікаў: у 2010 годзе рэалізоўвалася 76% айчыннай прадукцыі, па выніках студзеня-верасня2012-га — 41%», — паведаміў начальнік упраўлення.

Паводле яго слоў, у рознічнай сетцы гандлю «шырока прадстаўленыя мадэлі айчынных і імпартных тэлевізараў». «Ідзе рэкламаванне прадукцыі менавіта айчыннай вытворчасці, прадстаўленыя розныя буклеты, работнікі гандлю тлумачаць перавагі лічбавага тэлебачання, якія неабходна купляць тэлевізары, якія антэны і прыстаўкі», — паведаміў Шпакоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?