Знакаміты хмарачос «Эмпайр Стэйт Білдынг» на рагу 5-й авеню ў цемры. У некаторых раёнах Нью-Ёрка прапала электрычнасць. Фота з суполкі Hurricane Sandy Updates у фэйсбуку.

Знакаміты хмарачос «Эмпайр Стэйт Білдынг» на рагу 5-й авеню ў цемры. У некаторых раёнах Нью-Ёрка прапала электрычнасць. Фота з суполкі Hurricane Sandy Updates у фэйсбуку.

Цемра на Манхэтане. Свецяцца толькі будынкі, у якіх ёсць аўтаномныя электрагенератары. Фота з суполкі Hurricane Sandy Updates у фэйсбуку.

Цемра на Манхэтане. Свецяцца толькі будынкі, у якіх ёсць аўтаномныя электрагенератары. Фота з суполкі Hurricane Sandy Updates у фэйсбуку.

Паліцыя перакрыла доступ да акіяну. Легкадумныя падарожнікі могуць загінуць ад раптоўных хваляў. Фота Анатоля Старкова.

Паліцыя перакрыла доступ да акіяну. Легкадумныя падарожнікі могуць загінуць ад раптоўных хваляў. Фота Анатоля Старкова.

Салёная вада заліла сем ліній метро. Фота Асашыэйтэд прэс.

Салёная вада заліла сем ліній метро. Фота Асашыэйтэд прэс.

Асаблівасці жыцця на беразе акіяна: на некаторых станцыях хваля, прыгнаная ветрам, аказалася вышэйшай за мяхі з пяском, якімі абклалі ўваходы. Фота з суполкі Hurricane Sandy Updates у фэйсбуку.

Асаблівасці жыцця на беразе акіяна: на некаторых станцыях хваля, прыгнаная ветрам, аказалася вышэйшай за мяхі з пяском, якімі абклалі ўваходы. Фота з суполкі Hurricane Sandy Updates у фэйсбуку.

Манхэтан бароніцца ад вялікай вады. Фота Ройтэрз.

Манхэтан бароніцца ад вялікай вады. Фота Ройтэрз.

На ўзбярэжжы. Фота з суполкі New Yorkers у фэйсбуку.

На ўзбярэжжы. Фота з суполкі New Yorkers у фэйсбуку.

На ўзбярэжжы. Фота susanpolgar.blogspot.com.

На ўзбярэжжы. Фота susanpolgar.blogspot.com.

Затоплены атракцыён у Бруклінскім парку. Фота з суполкі Hurricane Sandy Updates у фэйсбуку.

Затоплены атракцыён у Бруклінскім парку. Фота з суполкі Hurricane Sandy Updates у фэйсбуку.

Затоплены паркінг. Фота Getty Images.

Затоплены паркінг. Фота Getty Images.

Фота Ройтэрз.

Фота Ройтэрз.

Паводле апошняй інфармацыі, ахвярамі ўрагану «Сэндзі» ў ЗША і Канадзе сталі больш за 10 чалавек, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Выбух на адной з падстанцый Нью-Ёрка.

У эпіцэнтры стыхіі апынуліся і беларусы. «Да таго, што дом хістаецца, я прызвычаіўся, ён цэлы дзень хістаецца. А вось што электрычнасць скача, усё часцей і часцей лямпачка міргае, мне не падабаецца. Бо што рабіць без інтэрнету і камп’ютара?», — Яўген Іванюк, які жыве ў Нью-Ёрку, рэгулярна выкладае навіны з затопленага горада ў фэйсбуку.

«Дазваніўся да сябра, ён жыве ў Коні-Айланд, там вада па першы паверх, машыны пазатаплівала, электрычнасці няма. (…) Быў толькі што на вуліцы, вецер моцны ў некалькіх блоках ад мяне ўжо няма электрычнасці, паваленыя дрэвы і вялікія галіны. (…) Калі раптам перастану пісаць, то ў мяне адключыла электрычнасць, бо з навінаў выглядае, што частка Брукліна абясточаная».

Іншы беларус з Нью-Ёрку Юрась Зянковіч піша ў сваім дзённіку, што хаваецца ад «Сэндзі» ў Каларада. Для яго гэта шчаслівая выпадковасць: «Шмат хто падумаў, што я эвакуяваўся, але насамрэч квіток у мяне быў набыты яшчэ тры тыдні таму. І вельмі ўдала: сёння і заўтра, калі нават гарадзкі транспарт спыняецца, аэрапорты будуць зачыненыя. А я вылятаў учора ўвечары, у вельмі добрае надвор’е».

27 гадзін урагану за 2 хвіліны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?