Як паведаміў прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Руслан Макарук, абвінавачванне яшчэ нікому не выстаўлена. У якасці падазраваных праходзяць начальнік цягніка і праваднік.

Іх падазраюць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненым паўторна альбо групай асобаў па папярэдняй змове.

Тэрмін правядзення расследавання працягнуты.

Нагадаем, 29 жніўня ў Брэсце былі затрыманыя начальнік і праваднік цягніка Мінск-Варшава, а таксама 10 пасажыраў чацвёртага вагона. Прычынай затрымання паслужыла інфармацыя аб правозе безбілетнікаў.

У «зайцоў» узялі тлумачэнні і адпусцілі.

У начальніка цягніка і правадніка выявілі амаль 500 даляраў і 30 еўра, якія тыя сабралі з пасажыраў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?