У Беларусі больш як палова (61,1%) хатніх гаспадарак ацэньваюць сваё матэрыяльнае становішча як сярэдняе, 25,1% — крыху ніжэйшым за сярэдняе і 5,1% — крыху вышэйшым за сярэдняе. Доля хатніх гаспадарак з высокім матэрыяльным становішчам склала 2,8%, з нізкім — 5,9%.

Як паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта, такія вынікі выбарачнага абследавання ўзроўню дабрабыту хатніх гаспадарак у 2012 годзе, у якім узялі ўдзел 5,5 тыс. рэспандэнтаў.

Кожная другая хатняя гаспадарка лічыць сваё матэрыяльнае становішча ў параўнанні з мінулым годам стабільным.
Больш як чвэрць удзельнікаў абследавання станоўча ацэньваюць змены ў сваім матэрыяльным становішчы. Доля хатніх гаспадарак, якія ўпэўнены ў паляпшэнні свайго матэрыяльнага становішча ў параўнанні з 2011 годам і якія звязваюць гэта з ростам даходаў ад працоўнай дзейнасці, складае 44,4%, з павелічэннем пенсій і дапамог — 30,3%, са з'яўленнем новай ці дадатковай крыніцы працоўных даходаў — 20,5%.

Прыкладна 55% удзельнікаў абследавання чакаюць захавання свайго ўзроўню дабрабыту. З вялікім аптымізмам на гэта пытанне глядзяць 34,8% рэспандэнтаў, якія мяркуюць, што іх матэрыяльны дабрабыт у 2013 годзе палепшыцца. Доля хатніх гаспадарак, якія прагназуюць магчымае пагаршэнне свайго матэрыяльнага становішча ў хуткім часе, складае 10,6%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?