Фесеўка. Горацкі павет. У цыгана Н. вечарам кабета, запаліўшы запалку стала нешта шукаць на тапчане, пад якім было поўна лёну. Ад іскаркі лён загарэўся. На гвалт кабеты збеглася сям’я. Замест таго, каб гарэўшы лён патушыць, яны павыцягвалі яго на хату, дзе ён захапіўся так, што нельга было нічога зрабіць, як толькі ратаваць свае жываты. Сяліба згарэла, жывёлу выгналі. Што справіліся выхапіць з хаты, у тлуме нехта пакраў.

«НН». № 43–44. 1912.

Павел Якубовіч: «У Беларусі няма неабходнасці ствараць прарасейскую партыю, бо тут вельмі шмат людзей, якія да сёння не зусім заглядаюць у календары. Ім усё, што здарылася пасля 1991, падаецца нейкай гульнёй, прычым інспіраванай з Масквы. Лукашэнка нікому не хоча быць абавязаны, таму яму „партыя ўлады“ па вызначэнні непатрэбная».

«НН». № 40. 2002.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0