Рэкордная за ўсе гады метэаназіранняў вышыня снегу зафіксавана 31 кастрычніка ў Віцебску, паведаміла вядучы інжынер-сіноптык Віцебскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя Людміла Барадзёнак.

Вялікія снегапады, якія прайшлі на тэрыторыі вобласці ў мінулыя дні і асабліва магутныя 30 кастрычніка, прынёс паўднёвы цыклон.

У выніку па стане на раніцу 31 кастрычніка, вышыня снежнага покрыва павялічылася ў сярэднім на 6-20 см, дасягнуўшы 12-26 см

У абласным цэнтры сённяшні дзень абнавіў рэкорд вышыні снежнага покрыва за ўсе гады метэаназіранняў: ён склаў 18 см, на 11 см перавысіўшы вынік вымярэнняў 1966 года.

Нйбольшая вышыня снегу зафіксавана ў Лепелі (26 см) і Полацку (20 см),
найменшая ў 4 см - у Шаркаўшчыне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?