Прыцягнулі за вушы, што Шамко курыраваў зборную Беларусі па пажарна-ратавальным спорце. Значыць, чалавек для спорта не чужы.

Зрэшты, у міністэрства спорту ўжо ставілі чалавека, які быў вельмі далёкі ад гэтай сферы. У студзені 2003 міністрам стаў генерал, танкіст Юры Сівакоў. І -парадокс — ён бадай і быў найлепшым кіраўніком ведамства за апошняе дзесяцігоддзе.

Лукашэнка на мінулым пасяджэнні НАК не адкрыў Амерыкі, сказаўшы, што Міністэрства спорту загразла ў карупцыі. Пачытайце хаця б матэрыялы Святланы Парамыгінай на гэтую тэму ў «Прессболе». Хабарніцтва, адкаты, інтрыгі — звычайная справа.
І Сівакоў быў, ці не адзіным, хто хоць неяк спрабаваў змагацца з гэтымі з’явамі. Ён быў абсалютны неафіт у спорце, яму было цяжка. Тым не менш, пры ім Міністэрства, хай на кароткі перыяд, перастала быць закрытай для чужакоў сектай па інтарэсах.

Сам Сівакоў выказаўся, што ў супрацоўнікаў Мінспорта была «алергія» на яго. Нядаўна экс-міністр прызнаўся: «І ў шоу-бізнэсе, і ў спорце, асабліва ў найвышэйшых колах, усюды інтрыгі. І ёсць цэлы шэраг людзей, спрактыкаваных у гэтым». Калі Сівакова звальнялі, то яго абвінавачвалі ў педафіліі.

Пажарнаму Аляксандру Шамко не будзе лягчэй за Сівакова. Але ён мае безумоўныя перавагі ў тым, што звязаны з кіроўнымі спартовымі кланамі. Гэта развязвае яму рукі для многіх непапулярных рашэнняў. Ясна, што зноў давядзецца цяжка, спатрэбіцца час, каб унікнуць у справы.
А калі на сочанскай алімпіядзе, ці на якім чэмпіянаце свету па хакеі, здарыцца правал, дзе гарантыя, што Шамко не будзе адпраўлены ў адстаўку, як папярэднікі. Кіраўніцтва краіны не дае часу, патрабуе імгненных вынікаў. Зрэшты, не факт, што Шамко будзе цікава варушыць гэтае балота.
Хаця насамрэч на гэтую пасаду сапраўды лепш прызначаць былога спартоўца, чалавека, які ведае гэты свет знутры. Напрыклад, нядаўна паўжартам, напалову ўсур’ёз пра жаданне заняць крэсла міністра заяўляў праслаўлены гімнаст Віталь Шчэрба. Ён даўно жыве ў Амерыцы, мае там уласны бізнэс. Наўрад ці ў яго будзе жаданне ўдзельнічаць у распілах. Хіба што, пражыўшы столькі гадоў за акіянам, Шчэрба для сённяшняй улады не да канца «свой».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?