Вызначаны фіналісты Нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2013».

Імёны 10 прэтэндэнтаў аб’яўленыя па выніках праслухоўвання прафесійным журы, якое прайшло 30–31 кастрычніка,

паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі — арганізатара нацыянальнага адбору.

У фінал выйшлі: Макс Лорэнс з кампазіцыяй I Love Your Charming Eyes, Алена Ланская (Rhythm in Love), Аляксей Грос (One Way Love), Дарыя (Catch Me Again), група Nuteki (Save Me), Сацура (Get out of My Way), Uzari (Secret), Яnkey (Letter to Mother), Віталь Варонка (I Wonder How You), Beaver Band (Incredible Girl).

Імя беларускага ўдзельніка на «Еўрабачанні» стане вядома 7 снежня
гэтага года падчас фінальнага шоу, якое будзе транслявацца ў простым эфіры тэлеканала «Беларусь 1». Пераможца вызначыцца па традыцыйнай формуле згодна з правіламі конкурсу «Еўрабачанне»: па выніках галасавання гледачоў і ацэнак журы.
Міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2013» пройдзе ў маі будучага года ў Швецыі ў горадзе Мальмё.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?