31 кастрычніка намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур’янаў прыняў часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Ітана Голдрыча па яго просьбе.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, Гур’янаў выказаў спачуванні амерыканскаму боку ў сувязі з трагічнымі наступствамі ўрагану «Сэндзі», які абрушыўся на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША.

«Падчас сустрэчы абмеркаваныя перспектывы беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах. Асабліва ўвага амерыканскага прадстаўніка звернута на магчымасці пашырэння супрацоўніцтва з Беларуссю і рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў з улікам удзелу нашай краіны ў Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?