24.04.2007 / 07:50

Лукашэнка ў жывым этэры 9

Сёньня Лукашэнка зьвернецца з традыцыйным штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка ў адпаведнасці з Канстытуцыяй па існуючай традыцыі звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Пасланне будзе агучана на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, на якое запрошаны вышэйшыя службовыя асобы, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, важнейшых прадпрыемстваў краіны, банкаў, грамадскіх аб’яднанняў, вядучых ВНУ, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.

Прамая трансляцыя пачнецца ў 12 гадзін па беларускіх тэлеканалах і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Паводле БЕЛТА

***

Апэратыўны онлайн‑аналіз Пасланьня прэзыдэнта чытайце на нашым сайце

0
Maryman / Адказаць
24.04.2007 / 10:49
Dobra b bylo jašče aperatyuny on-line komiks ad Sašy i Sirožy źmiaščać.
0
Зьбянтэжаны Саўка / Адказаць
24.04.2007 / 11:33
Людцы, адкажыце чаму svaboda.org і nn.by упарта называюць луку “прэзыдэнтам”, а палатку “парлямантам”?! Ім што, па прынцыпу - хоть крівой, но свой?
0
Cаянаў / Адказаць
24.04.2007 / 12:08
чаму svaboda.org і nn.by упарта ====================== Называюць так,як яны афіцыйна завуцца.І яшчэ называюць па тых функцыях,якія яны выконваюць. Мяркую,што іншыя назвы,калі яны ў каго маюцца,будуць толькі характарызаваць працу вышэйназваных з кропкі зроку таго,хто выкарыстоўвае іншую назву.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру