02.11.2012 / 14:45

У чым сутнасць спрэчак вакол крыжа польскім ваякам у Курапатах? што Вы думаеце пра гэтую дыскусію? Як вы лічыце, якім павінен быць мемарыяльны комплекс у Курапатах? 57

30 кастрычніка ў Курапатах паставілі крыж памяці афіцэраў Войска Польскага, расстраляным НКВД у 1940-1941 гадах. І ў той жа дзень ён прапаў. Хто яго зняў, няясна. Але гэта падзяліла абаронцаў Курапатаў на два лагеры.

Адны заяўляюць, што такі знак пярэчыць гістарычнай праўдзе і таму скажае сэнс мемарыяла. Ніякіх польскіх жаўнераў там не расстрэльвалі. Гэта адбылося ў Катыні ды некалькіх іншых мясцінах. А значыць, такі знак адводзіць увагу ад моманту, што стралялі ў Курапатах сваіх жа, грамадзян Беларусі.

Іншыя не бачаць праблемы. Хай будуць любыя знакі памяці, ад усіх, хто смуткуе. Тым больш, што не ўсе пахаванні даследаваліся.

Адны апелююць да таго, што «мы ніколі не станем вялікай нацыяй, пакуль нашыя палітыкі, гісторыкі і іншыя дзеячы будуць усталёўваць помнікі чужым афіцэрам у нацыянальным мемарыяле». Гэта, маўляў, у той час, як сотні магілаў беларускіх жаўнераў недагледжаныя.

Іншыя заўважаюць, што гэта мемарыял не толькі расстраляным у дадзеным месцы, а ва ўсёй краіне ў той час.

Гэта як сімвал чалавечых пакутаў.

У дадатак, у польскім войску служылі людзі розных нацыянальнасцяў, у тым ліку беларусы.

Нехта дадае, што пахаванні ў Курапатах раскопваліся пасля вайны спецслужбамі, а парэшткі людзей маглі вывозіцца. Расстрэльвалі там людзей не толькі ў 1939-1941 гадах, пачаліся гэтыя злачынствы значна раней. То акурат у верхніх пластах пахаванняў маглі быць трупы жаўнераў польскага войска.

А паколькі дакладныя дакументы пакуль не апублікаваны, а маглі быць і ўвогуле знішчаны, то цяжка вызначыць дакладныя імёны пахаваных.

Абаронцы «зносу» памятнага знака апелююць да таго, што Курапаты — месца расстрэлу мірнага насельніцтва. А розніца паміж такімі пахаваннямі і магіламі ўдзельнікаў вайсковых фармаванняў — вялікая. Але не адмаўляюць, каб падобны знак з’явіўся ў памяць пра забітых цывільных людзей польскай нацыянальнасці. І тым самым не звужаць ахвяраў толькі да «афіцэраў».

Праціўнікі наадварот папракаюць абаронцаў у кан’юнктуршчыне: знак з’явіўся акурат перад прыездам паслоў.

«Настойлівае навязванне нам, грамадзянам Беларусі, памяці пра чужынцаў, у дадзеным выпадку польскіх нявінных ахвяраў, якія пацярпелі не ў Беларусі, нехаця служыць укараненню ў свядомасці грамадзян Беларусі альбо пачуцця іх прыналежнасці да Польшчы, альбо пачуцця іх вінаватасці за гэтыя ахвяры», — напісаў адзін з каментатараў на форуме.
А што Вы думаеце пра гэтую дыскусію? Як вы лічыце, якім павінен быць мемарыяльны комплекс у Курапатах?

Сяргей Макарэвіч

0
Vital / Адказаць
02.11.2012 / 14:56
Я лічу, што павінен стаяць знак, які ўшануе памяць беларусаў, растраляных там. Ніякія польскія знакі там не павінны стаяць. Так там было растраляна шмат грамадзян Польшчы, але ж я яны былі беларусамі по нацыянальнасці і паходзілі з Заходняй Беларусі, якія наслухалісь розных мітаў пра добрае жыцце ў саюзе і прыязжалі туды, у большасці на ўсходняй частцы былі нейкія сваякі і радня,таму да Польшчы яны ніякіх адносін не маюць. І яшчэ адно, давайце ўспомнім пра забітых беларусаў у Катыні, ніколі палякі не дазволяць там паставіць помнік выхадцам з нашых зямель, хоць і польскім афіцэрам. Таму і ў Курапатах няма чаго яго ставіць. Курапаты - наш, беларускі, мемарыяльны комплекс і ўшановацца там павінны беларусы, а не полякі, латышы ці рускія.
0
Злой! / Адказаць
02.11.2012 / 15:04
я думаю, что нужно сделать мемориал жертвам НКВД без учета национальностей и т.д. Однако вполне лояльно отношусь и к наличию нескольких мемориалов (солдатам войска польского, беларуской интеллигенции, невинно репрессированным и т.д.)
0
Сямён / Адказаць
02.11.2012 / 15:07
Курапаты - беларуская, а не польская трагедыя.
Паказаць усе каментары/ 57 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру