24.04.2007 / 08:04

Чыноўнікі з 86-га: лётчыкі не асаджалі, а разганялі хмары 4

Спэцыялісты абвяргаюць інфармацыю аб штучным асаджваньні радыеактыўных аблокаў на тэрыторыю Беларусі адразу пасьля аварыі на ЧАЭС.

Спецыялісты абвяргаюць інфармацыю тэлеканала Бі‑бі‑сі (Вялікабрытанія) аб тым, што пасля чарнобыльскай аварыі ствараліся штучныя дажджы з мэтай не даць радыеактыўным часціцам распаўсюдзіцца ў бок Масквы.

22 красавіка ў эфіры тэлеканала Бі‑бі‑сі‑2 быў паказаны дакументальны фільм «Навука аб суперштормах». У фільме прыведзены словы расійскага ваеннага лётчыка маёра Аляксея Грушына аб тым, што ён браў удзел у аперацыі, мэтай якой было стварэнне штучных ападкаў над раёнам Чарнобыля, каб «змыць» радыеактыўныя часціцы і не даць ім распаўсюдзіцца ў бок буйных населеных пунктаў — найперш Масквы. Паводле сцвярджэння расійскага лётчыка, у паветры распыляўся іядыд серабра, які садзейнічаў выпаданню радыектыўных ападкаў на тэрыторыі Беларусі.

Прафесар Іван Нікітчанка, які ў 1986 годзе быў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі БССР, у інтэрв’ю БелаПАН зазначыў, што пасля аварыі на ЧАЭС па распараджэнні ўладаў, наадварот, «стрымлівалі стварэнне дажджавых хмар на працягу месяца, магчыма, нават больш». Для гэтага самалёты сапраўды распылялі ў паветры азотна‑кіслае серабро. «Сцвярджэнне маёра адпавядае сапраўднасці, толькі прызначэнне гэтага распылення ён не зразумеў, — сказаў І.Нікітчанка. — Усё гэта рабілася для таго, каб якраз не даць сабрацца дажджавым хмарам».

І.Нікітчанка падкрэслівае, што ўсе намаганні тады былі скіраваныя на тое, каб перашкодзіць стварэнню радыеактыўных дажджавых воблакаў, якія маглі «пайсці не толькі на Маскву, але і на Кіеўскае вадасховішча». «Тады было вельмі горача. Увесь радыеактыўны пыл узяўся высока ў стратасферу, — успамінае І.Нікітчанка. — Калі ўжо быццам бы вырашылі пытанне з водазабеспячэннем Кіева, знялі гэтую блакаду, але яшчэ тыдзень, а то і больш, над Чарнобылем наогул не збіраліся дажджавыя хмары».

Рыгор Кручаніца, які ўзначальваў у 1986 годзе аддзел кантролю актыўнага ўздзеяння Цэнтральнай аэралагічнай абсерваторыі (Масква, Расія), заяўляе, што «практычна немагчыма перашкодзіць распаўсюджванню ў атмасферы аэразольных часціц, якія знаходзяцца ў цвёрдай фазе». «Нельга «не пусціць» радыеактыўнасць у нейкі бок, утварыўшы дажджы. Гэта, паўтараю, немагчыма, — сказаў у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН Р.Кручаніца. — Што ж тычыцца работ па актыўным уздзеянні, якія праходзілі ў зоне чарнобыльскай аварыі, то яны ў асноўным праводзіліся з ападканясучымі воблакамі, якія былі на падыходзе да поймаў Прыпяці і іншых рэк. Калі б радыеактыўны грунт быў бы змыты дажджамі з гэтых воблакаў у рэкі, то ступень забруджання была б значна вышэйшай, а плошча забруджання — большая».

Паводле слоў Р.Кручаніцы, дажджавыя воблакі абясшкоджваліся на падыходзе да зоны радыеактыўнага заражэння. «Ападкі выклікаліся загадзя з аблокаў, з якіх яны ў прынцыпе маглі выпасці, каб дажджы не праліліся ў заражанай зоне і не змылі «брудны» грунт», — сцвярджае Р.Кручаніца.

Таццяна КАРАВЯНКОВА, БелаПАН

Глядзі яшчэ:
Чарнобыльскі дождж прыйшоў з Масквы

0
žeŭžyk / Адказаць
24.04.2007 / 08:52
http://belsin.h1.ru/st.php?file=a.txt: Характерная ширина зоны воздействия при засеве облаков углекислотой составляет 1.5 -2 км, длина - 40-50 км за один пролет. Время существования осадков у земли из зоны воздействия примерно равно 50 мин, а если после 30 мин вторично произвели засев облаков, время выпадения осадков продлевается примерно до 75 - 80 мин. При активном воздействии на метеорологические процессы в апреле - мае 1986г., с целью осаждения радиоактивных частиц, НИУ Госкомгидромета СССР также применял пиротехнические устройства ПВ-26 с составом П50-04-11 (26 калибра), содержащие 2% йодистого серебра. Этот состав на 1986г. являлся более новым и заменил выпускавшийся ранее пиросостав 50-60% йодистого свинца: состав С68-К1 (60% Рb12), применявшийся в противоградовых ракетах, и состав С-50 (50% Рb12), использовавшийся в пиропатронах противодействия на облака с самолета. Методика воздействия на облака с помощью пиросоставов в целом соответствует выработанной при воздействии на облака твердой углекислоты. Отстрел пиропатронов производился с высоты 100-150 м над уровнем верхней границы облачного слоя. Интервалы времени между отстрелами пиропатронов варьировались в зависимости от температуры облака, и отвечали расстояниям между точками отстрела от 250-1000 м (2-3 патрона на 1 км полета). Расстояние между линиями засева выбиралось с таким расчетом, чтобы зоны кристаллизации в облаках с радиоактивными частицами сливались. Пиротехнический патрон ПВ-26 содержит 40г пиросостава П50-04-11, дает вертикальную трассу дыма длиной около 800м. Отстрел определенного количества пиропатронов за 1 пролет приводит к образованию зон выпадения осадков шириной 3-4км. Использовались самолеты ЯК-40, ИЛ-18 "Циклон", АН-12, Ан-26Б "Циклон"[8]. Воздействие на облака с помощью углекислотных установок и с помощью приспособлений для отстрела пиропатронов с составом П50-04-11 обусловили неравномерность загрязнения радионуклидами земель Гомельской, Могилевской и Брянской областей.
0
Саянаў / Адказаць
24.04.2007 / 11:40
Чыноўнікі з 86-га: лётчыкі не асаджалі, а разганялі хмары ========================== Трындзёж гэта. Ня так даўно сам Гарбачоў казаў пра асаджэньне радыёактыўных аблокаў штучнымі дажджамі,як пра адну з мераў прадухіленьня пашырэньня распаўсюду радыяцыі. Гэтае інтэрвю было паказана на канале "Дыскавэры",як адзін з эпізодаў фільма аб чарнобыльскай катастрофе.
0
? / Адказаць
25.04.2007 / 17:32
Навошта друкаваць лухту у адказ на папярэднi артыкул ?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру