01.11.2012 / 14:52

Свежая серыя South Park ― пра Беларусь 13

Вядомыя на ўвесь свет школьнікі надзелі бранзалецікі ў падтрымку беларускіх калгаснікаў, якія «змагаюцца з урадам», а Ісус заклікаў вызваліць Pussy Riot.

13-я серыя 16-га сезона South Park выйшла (па беларускім часе) уночы на 1 лістапада. Яна пачынаецца з таго, што расчараваныя ў хрысціянстве амерыканцы здымаюць з рук бранзалецікі з літарамі W.W.J.D., якія пазначаюць пытанне What would Jesus do? (Што зрабіў бы Ісус?). У Злучаных Штатах гэтыя бранзалецікі вельмі папулярныя.

Спампаваць гэты фрагмент мульціка можна тут. Эпізод цалкам глядзіце на афіцыйным сайце South Park.

Адзін з галоўных персанажаў мульціка, Стэн, адмаўляецца здымаць бранзалецік.
Яго запрашаюць у тэлешоу, дзе ён выслухвае абсурдную крытыку за тое, што мае нахабства не трымацца агульнай думкі.

У школе Стэн заўважае, што іншы навучэнец, Батэрс, таксама носіць на руцэ бранзалецік.

«Гэта дапамагае мне не забываць пра спачуванне да людзей, ― тлумачыць Батэрс.

― Мяне сапраўды ўзрушыла, калі я пабачыў на Youtube, як змагаюцца фермеры ў Беларусі».

«Фермеры… Дзе?» ― перапытвае Стэн.

На экране з’яўляюцца «кадры з Youtube»: два бульдозеры стаяць насупраць купкі людзей, за спінамі якіх бачныя градкі з капустай.

«Смачна есці [і далей неразборліва]», ― кажа «беларускім фермерам» адзін з бульдазерыстаў (за яго спінай бачны сярэдневечны замак). На экране ў гэты час бачныя субтытры: «This land is no longer yours!» («Гэтая зямля больш не ваша!»)

Аднак людзі не сыходзяць, бо пакляліся «стаяць на зямлі, як той хлопец у ЗША, які не зняў бранзалецік з рукі».

Неўзабаве Стэн праз тое, што адзіны ў ЗША не зняў бранзалецік W.W.J.D., робіцца зоркай. Аднак журналісты знаходзяць рэшткі суперклея на яго бранзалеціку і абвінавачваюць яго ў падмане.

«Ведаеш, што сумна? Што менавіта гэта важна для людзей. І ніхто не памятае пра фермераў з Беларусі. Ты хочаш сказаць, што фермеры з Беларусі ― гэта фігня?»
― скардзіцца Стэн свайму сябру Кайлу.
Аднак на наступную раніцу амаль усе навучэнцы школы апранаюць бранзалецікі ў падтрымку народа Беларусі, бо «беларускі ўрад якраз у гэтыя хвіліны…»
Але што менавіта робіць беларускі ўрад, застаецца па-за сюжэтам серыі.

Пры канцы эпізода Ісус з’яўляецца ў Беларусі, каб урэгуляваць канфлікт. Ён кажа карэспандэнту службы навінаў, што пагутарыў з уладамі і з фермерамі, і што сітуацыя вырашальная. У гэты момант танк, на фоне якога адбываецца інтэрв’ю, страляе па натоўпе. Чуваць аўтаматныя чэргі, а праз некалькі секунд наперад рушаць бульдозеры.

0
;lkjhgf / Адказаць
01.11.2012 / 17:08
where the hell is Be-la-rus? зачет, бесплатно пропиарили лучше любого агентства
0
Вася / Адказаць
01.11.2012 / 17:27
Офигеть, сейчас гляну
0
Вася / Адказаць
01.11.2012 / 18:01
Ай, тема не раскрыта
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру