01.11.2012 / 14:50

Якубовіч і Гігін пагаджаюцца з Пазняком 17

Адразу два ідэолагі лукашэнкаўскага рэжыму з асалодай адгукнуліся на нядаўняе інтэрв’ю Зянона Пазняка.

На двух крэслах

Калонка рэдактара у «Советскай Белорусіі» змешчаная на першай паласе. Якубовіч у пачатку крыху грэбліва заўважае: нічога страшнага ў тым, што Пазняк даўно «забыты-закінуты», калі рэдактар СБ знаходзіць у інтэрнэце новы артыкул Зянона, то «з цікавасцю прачытвае». Далей ідуць фантазіі пра тое, што Пазняк марыць вярнуцца на белым кані і адпомсціць Якубовічу.

«Сёння я зноў працытую перапіску Пазняка з сябрамі, яна здаецца забаўнай і ў нейкай ступені павучальнай», — гэткае абгрунтаванне. І хоць Якубовіч не хоча неяк укалоць Зянона, але кажа, што гэты чалавек пагрузіўся ў «летаргічны сон».
«Зянон Станіслававіч, як мне здаецца, працягвае жыць філасофскімі поглядамі часоў адыёзнага палітыка Казлоўшчыка (ён жа адыёзны публіцыст Казлоўскі), які быў гатовы прыстрэліць любога, хто быў нязгодны з тым, што кроўныя ворагі Беларусі — гэта Польшча і СССР, а таемна руліць гэтым працэсам Германія», — робіць гістарычную даведку Павел Ізотавіч.

Асабліва шчодра ідзе цытаванне Пазняка аб беларускай апазіцыі. «У Мінск прыслалі не простага чыноўніка, а кіраўніка знешняй разведкі Германіі Віка. Дасведчанага прафесіянала. І ён пачаў шукаць лідара апазіцыі. І ён знайшоў: Лябедзька, Калякін. Але гэтыя людзі супраць незалежнасці», — так мяркуе Зянон. Нічога новага. Маўляў, Вячорка і Бяляцкі за грошы прадаліся Віку, каб раскалоць БНФ. Пазняк пісаў гэта ўжо шмат разоў, гадоў 12.

«З цытатай няма патрэбы спрачацца, апроч некаторых прыватнасцяў», — адзначае Павел Якубовіч. Ён лічыць абсурдным толькі прыцягванне да гэтай справы КДБ. «Перад вамі, чытач, дэтальныя ацэнкі матывацыі, ідэалогіі і палітычнай практыкі беларускай апазіцыі. Ну як прайсці міма такога каштоўнага прызнання і сумленнага аналіза?», — пагаджаецца Якубовіч з Пазняком.
Але ёсць адзін нюанс. Пазняк «зрывае маскі» з Вячоркі, Лябедзькі, Калякіна, а не ўзгадвае эмігрантаў, мяркуе Якубовіч. Ён піша, што грамадзянства ЗША атрымаў паплечнік Пазняка Сяргей Навумчык. Якубовіч падсумоўвае, што такія людзі сядзяць адначасова на двух крэслах, прысягаючы ў вернасці адной дзяржаве, але робячы выгляд, што служаць іншай.

Опа, опа…

Блог Вадзіма Гігіна на БЕЛТА шмат у чым сугучны з артыкулам Якубовіча. Перш-наперш гісторык Гігін кажа, што, чуючы словазлучэнне «пякельны вылюдак», заўсёды уяўляў Пазняка. Рэдактар «Беларускай думкі» піша, што яго вароціць ад «крайняга фанатызму, літвінскіх трызненняў, жахлівай русафобіі і завоблачнай самазакаханасці», якія характарызуюць Пазняка. Тым не менш, з апошнімі развагамі лідара КХП-БНФ прапагандыст згодзен.

А менавіта вось з гэтым сцверджаннем: «Тое, што зараз існуе ў Беларусі — гэта не апазіцыя. Гэта купка людзей, якім Захад дае грошы і кажа, што ім рабіць».
Гігін сцвярджае, што байкот парламенцкіх выбараў праваліўся. Дзеля пацвярджэння сваіх словаў прыводзіць звесткі НІСЭПД.

«Уладу апазіцыі аддаваць нельга. Ці красці будуць, ці сап’юцца», — сканчвае артыкул Вадзім Гігін.

ЗП

0
так, небольшой коммент / Адказаць
01.11.2012 / 15:02
"Гiгiн прыводзiць звесткі НІСЭПД." Что касается научной солидности НИСЭПД уже давно всем понятно, а что касается Якубовича, то Позняк дал ясную и красноречивую оценку его личности еще по его причастности к смерти Яны Поляковой. "Я ўжо не кажу пра антыбеларускі рэжымны друк, бо добра ведаю яшчэ з камуністычных часоў ягоную функцыю і задачу: ілгаць і гадзіць у душу чалавекам, і назва тая ж, як быццам з труны -- “Советская Белоруссия”, – і людзі тыя ж. Чвэрць стагоддзя таму П. Якубовіч (цяперашні рэдактар “Сов. Бел.”) па заказу КПСС гадзіў у друку на беларускую моладзь, на калядоўнікаў у Менску, на беларускае Адраджэньне, папісваў гнюсныя пасквілі. Зірк – аж жыў курылка, і цяпер папісвае: на Палякову накатаў (за дзень да яе сьмерці), заганяе людзей у пятлю, каламутная гразь." http://3dway.org/node/9433
0
так, небольшой коммент / Адказаць
01.11.2012 / 15:08
Рэд. Дыскутуйце, але не абражайце людзей. А манера выдаваць свае дадумкі за факты - некарэктная ў дыскусіях.
0
Scooter / Адказаць
01.11.2012 / 15:10
Шаўкі брэшуць - караван ідзе!
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру