Аксакалы сустрэліся з кіраўніком Мангістаўскай вобласці Бауржанам Мухамеджанавым на мінулым тыдні ў мясцовасці, дзе знаходзіцца мячэць Бекет-ата. Бекет-ата — асветнік, прапаведнік і суфійскі філосаф, які жыў у Казахстане ў XVIII ст.

«Бекет-ата — гэта вядомы навуковец і духоўны настаўнік, і я думаю, што нашу прапанову даць імя гэтага вядомага сваёй мудрасцю чалавека гораду Жанаэзен усе падтрымаюць», — сказаў пасля гэтай сустрэчы Асылбек Айдараў, старшыня Жанаэзенскай гарадской рады аксакалаў.

Канчатковае рашэнне аб перайменаванні горада Жанаэзен мае быць прынятае ў Астане.

У Жанаэзене, горадзе на захадзе Казахстана, 16 снежня 2011 г. сілы правапарадку адкрылі агонь па антыўрадавай дэманстрацыі нафтавікоў, забіўшы 17 чалавек і параніўшыбольш за 100 чалавек.

Прапанова перайменаваць Жанаэзен на Бекет-ата спарадзіла шмат здагадак у казахскіх сацыяльных сетках, што сапраўдным яе матывам з'яўляецца не ўшанаванне памяці казахскага асветніка, а спроба ўладаў як найхутчэй сцерці памяць аб крывавым расстрэле дэманстрантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?