24.04.2007 / 10:38

Турцыя: cьмерць за публікацыю Бібліі 17

Тры чалавекі — супрацоўнікі выдавецтва Zirve, якое публікуе Біблію — былі жорстка забітыя ў Турцыі. Два іншыя супрацоўнікі друкарні знаходзяцца ў шпіталі ў цяжкім стане.

Радыё Ватыкана прысвячае адзін са сваіх матэрыялаў забойству трох хрысціянаў, якое адбылося 18 красавіка 2007 г. у горадзе Малація ў паўднёва‑ўсходняй Турцыі.

Тры чалавекі — супрацоўнікі выдавецтва Zirve, якое публікуе Біблію — былі жорстка забітыя ў Турцыі. Трагічнае здарэнне адбылося ў горадзе Малація вечарам 18 красавіка. Паліцыя паведаміла, што ахвярам перарэзалі горла. Два іншыя супрацоўнікі друкарні знаходзяцца ў шпіталі ў цяжкім стане. Прадстаўнік выдавецтва сказаў у сваім інтэрв’ю мясцоваму тэлебачанню, што ахвярам забойства пагражалі ў сувязі з публікацыяй хрысціянскай літаратуры. Гэтае выдавецтва належыць прэсвітэрыянскай Царкве. Апостальскі вікарый Анатоліі біскуп Луіджы Падавезэ падкрэслівае, што хрысціяне ў Турцыі ўвесь час жывуць у небяспецы.

Паліцыя арыштавала каля дзесяці патэнцыяльных віноўнікаў забойства, якое адбылося ў турэцкім выдавецтве. Усё пацвярджае думку аб тым, што злачынства было матывавана рэлігійным фундаменталізмам. Некаторыя з затрыманых прызналіся, што дзейнічалі з мэтай абароны сапраўднай рэлігіі і хацелі правучыць некаторых непряцеляў ісламу. Назіральнікі падкрэсліваюць, што Малація, вялікі сучасны горад, у якім адбылася трагедыя, лічыцца калыскаю як ісламскіх нацыяналістаў, так і фундаменталістаў. У яго прыгарадзе нарадзіўся Алі Агджа, які спрабаваў забіць Яна Паўла ІІ.

Catholic.by паводле «Радыё Ватыкана»

0
Rat King / Адказаць
24.04.2007 / 11:36
Гэта краіна прэтэндуе на ўступ у Эўразьвяз?! Неее... лепш хай далучаецца да Саюзу .... Г
0
Саянаў / Адказаць
24.04.2007 / 12:26
Rat King: Гэта краіна прэтэндуе на ўступ у Эўразьвяз?! Неее... лепш хай далучаецца да Саюзу .... Г =========================== Але ж далучаць. Вось убачыш. Пераступяць празь усё й далучаць. Інтарэсы палітыкі й бізнэса (што першае а што другое?) возьмуць верх.
0
Паўлюк / Адказаць
24.04.2007 / 12:38
Адчуваньне ад першых камэнтароў, быццам архвяры былі пакараныя афіцыйна за хрысьціянства. Забойцы — злачынцы. Турэцкае правасудзьдзе займаецца пошукамі. Нагадваеце БТ-шных прапагандыстаў. Маўляў, "забойствы ў амэрыканскіх школах! і яны яшчэ кажуць пра дэмакратыю..."
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру