24 красавіка 1997 году выйшаў першы нумар адноўленай “Газэты Слонімскай”. Газэта з такой жа назвай, але на польскай мове, была заснаваная ў Слоніме ў сьнежні 1938 году беларускім паэтам Сяргеям Новікам-Пеюном і ягонай жонкай Людмілай. Але неўзабаве выданьне было ліквідаванае польскімі ўладамі паводле палітычных матываў. Праз 58 гадоў газэту аднавіў журналіст Віктар Валадашчук. Першы нумар газэты быў тонкі, зь невялікім накладам тры тысячы асобнікаў. Цяпер “Газэта Слонімская” выходзіць на 40 палосах, накладам ад 7 да 8 тысяч асобнікаў і распаўсюджваецца ў Слонімскім, Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Мастоўскім і Ваўкавыскім раёнах Гарадзеншчыны. Як і многія іншыя недзяржаўныя выданьні, “Газэту Слонімскую” не распаўсюджваюць “Белпошта” і ”Белсаюздрук”. Рэдакцыя стварыла ўласную сыстэму распаўсюду.

"Наша Ніва" далучаецца да віншаваньняў.

З інфармацыяй "Радыё Свабода"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0