Ля менскага Музэю валуноў робяць зону адпачынку.

Тут цяпер разгарнулася вялікая будоўля. У гаі на плошчы ў паўтара гектары робяць пешаходныя сьцежкі, дэкаратыўную агароджу, дзіцячую пляцоўку, ствараюць газоны і кветнікі, вырубаюць хворыя дрэвы. Ужо пабудаваныя пяць альтанак, каля іх мяркуецца абсталяваць месцы для вогнішчаў і ўсталяваць мангалы. Дарэчы, вугаль і дровы будуць прадавацца тутсама.

Працы па добраўпарадкаваньні зоны адпачынку плянуецца завершыць да траўня.

Паводле «Минск-Новости»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0