Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 3 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай па паўднёвым захадзе месцамі туман. Вецер паўднёвы 4–9 м/с, ноччу па паўночным усходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +1–7°С, днём +5–10°С, па паўднёвым захадзе да +12°С.

У Мінску 3 лістапада будзе воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвы 4–9 м/с, ноччу парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу +4–6°С, днём +7–9°С.

4 лістапада па краіне прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +2–8°С, днём +6–11°С, па поўдні да +14°С.

5 лістапада ў Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор’е. Дажджы, ноччу па паўднёвым захадзе, днём у многіх раёнах краіны моцныя дажджы. Вецер паўднёвай чвэрці 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +3–10°С, днём +5–12°С, па паўднёвым усходзе да +15°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?