1 лістапада ўЛос-Анжэлесе быў вызвалены з турмы былы прэм’ер Украіны Павел Лазарэнка. Падрабязнасці яго ўтрымання за кратамі журналістам распавёў турэмшчык з Беларусі.
Выхадцы з Беларусі працуюць у турме «Terminal Island». Паўла Лазарэнку выпусцілі на волю, а
Журналісты, якія сабраліся ля знакамітай турмы, змаглі перагаварыць толькі з супрацоўнікам турмы.
На пытанне, чым Лазарэнка займаўся ў турме, супрацоўнік адказаў: «Спортам, еў, гутарыў».
На пытанне, ці працаваў Лазарэнка, ён сказаў: «Ну, можа, нешта прыбіраў. Але канкрэтна каб працаваў… не».
Супрацоўнік таксама распавёў, што Лазарэнка «жыў у бараку» на 100–150 чалавек.
Афіцэр турмы адказваў на расійскай. Журналісты пацікавіліся, адкуль ён родам. Аказалася — з Беларусі. Куды толькі не заносіць беларусаў у пошуках лепшага жыцця. На жаль, журналісты не спыталіся ў яго імя. Але на пытанні ён адказваў спакойна і зычліва. Наўрад ці б беларускі турэмшчык таксама адкрыта кантактаваў з беларускімі журналістамі ў Мінску.
0
0
0
0
0
0