У закаханых у Віцебску з’явілася ўласная лава.

Фігурная «лава кахання», выкананая з металу ў стылі ар-дэко, размясцілася ля помніка Пушкіну

— адным з самых рамантычных месцаў горада, абавязковым для наведванняў вясельных картэжаў. Даўжыня лавы складае 1,7 м. Яна ўпрыгожана архідэямі і традыцыйным вясельным знакам — лебедзямі.

Лава для закаханых з’явілася ў горадзе па ініцыятыве ПУП «Транспартная кампанія «Наталі», якое рэалізавала гэты праект пры падтрымцы Віцебскага гарвыканкама.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?