На вуліцы Сяліцкага ў Мінску аўтамабіль Mercedes-Benz S600 W140 збіў чацвярых чалавек, якія знаходзіліся на прыпынку грамадскага транспарту.

Як патлумачыў 29-гадовы кіроўца супрацоўнікам ДАІ, ён рухаўся па Сяліцкага ў бок Новага Двара. Заехаўшы ў лужыну, аўтамабіль раскруціўся на дарозе, кіроўца страціў кіраванне і ўрэзаўся ў прыпынак грамадскага транспарту, размешчаны па адрасе Сяліцкага, 21.

Мужчына растлумачыў, што рухаўся з невялікай хуткасцю — прыкладна 40–45 кіламетраў у гадзіну.

Пацярпелі чатыры чалавекі: два з іх цяжкім стане, яны шпіталізаваныя. Яшчэ два чалавекі атрымалі менш цяжкія траўмы: у жанчыны чэрапна-мазгавая траўма і яшчэ ў аднаго мужчыны — пераломы рэбраў.

Кіроўца выглядае цвярозым, але агляд яшчэ не праводзіўся.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?