Украінскі прадпрымальнік Рынат Ахметаў з багаццем у $18,9 мільярда заняў 38-ы радок у рэйтынгу 200 самых багатых людзей планеты па версіі Bloomberg.
Самы багаты расеец — Алішэр Усманаў — апынуўся на 40-м радку з багаццем у $18 мільярдаў. Беларусаў у спісе няма.
На першым месцы ў спісе Bloomberg — мексіканскі бізнэсмэн Карлас Слім, яго багацце ацэнена ў $77,5 мільярда.
На другім радку — заснавальнік Microsoft Біл Гейтс ($64,4 мільярда), а замыкае тройку заснавальнік іспанскай групы Inditex Амансен Артэга ($53,6 мільярда).

Багацце бізнэсменаў падлічвалася па стане на 5 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?