Кінафестываль «Лістапад» распачаўся ў Мінску ў 19 раз — «Наша Ніва» адправілася на адкрыццё фэста ў Палац Рэспублікі, каб паглядзець на фільмы конкурснай праграмы і, як высветлілася, паслухаць Гошу Куцэнку.
У Палацы Рэспублікі няшмат людзей — калі партэр запоўнены цалкам, то амфітэатр і балкон добра, калі на палову. Квіткі можна было набыць хоць перад пачаткам цырымоніі — па 50 і па 110 тысяч рублёў. Менавіта так зрабіла, для прыкладу, журналістка «Народнай Волі», бо выданне, акрэдытаванае на фестываль, акрэдытацыі на адкрыццё не атрымала.
Першая навіна фестывалю —
захварэў Расціслаў Янкоўскі, без якога «Лістапад» цяжка ўявіць, таму адкрываць яго будзе старшыня фестывалю Генадзь Давыдзька.У сваім выступе той прапанаваў уяўляць «Лістапад» як навароджанага крэпыша, які жыве тыдзень, і за тыдзень вырастае. Параўнанне цікавае, прынамсі, «з дзевятнаццацігадовым хлопцам параўноўваць „Лістапад“ банальна».
Што здзівіла болей за ўсё, дык гэта адсутнасць на беларускім фестывалі беларускай мовы.За ўвесь час цырымоніі
дачка вядомага акцёра Талгата Нігматуліна.па-беларуску звярнулася да аўдыторыі толькі актрыса з Казахстана Лінда Нігматуліна,
«Я вельмі спадзяюся вывучыць беларускую мову.« — сказала яна, павітаўшыся з гледачамі і папрасіўшы прабачэння за тое, што
Далей на сцэне з’явіўся Анатоль Тозік, каб зачытаць прывітанне да гасцей і ўдзельнікаў «Лістапада» ад Лукашэнкі.
У вітальным слове, у прыватнасці, прагучалі словазлучэнні «найважнейшае з мастацтваў», «планетарны размах» і «фестываль фестываляў».Пасля чаго Тозік уручыў спецыяльны спецпрыз прэзідэнта рэжысёру Карэну Шахназараву, чыё з’яўленне на сцэне выклікала авацыю.
Шахназараў, трымаючы ў руках спецпрыз (з крышталю і залатым верхам, апошні нагадваў праваслаўную «цыбуліну»), распавёў пра тое, што ягоны тата ўдзельнічаў у вызваленні Мінска, і падзякаваў усім тым, хто любіць ягоныя фільмы.
Наступнай часткай цырымоніі стала святкаванне
Тут трэба сказаць, што сёлетняе адкрыццё зусім аддаліла «Лістапад» ад еўрапейскай традыцыі кінафестываляў, адчуць свята не атрымлівалася — госці пускаліся ва ўспаміны вельмі стрымана, а калі і гучалі песні, то збольшага, мінорныя.
Шоў, якім заўжды было адкрыццё хоць мэйнстрымавага «Оскра», хоць інтэлектуальнага Канскага фестывалю, у выпадку «Лістапада» нівеліравалася.
Апроч Шахназарава, ганаровым госцем стаў акцёр Эмануіл Вітарган, які сказаў, што ў рускай і беларускай мовах не хопіць словаў, каб выказаць усе пачуцці ў яго на душы, таму ён лепей праспявае.
Асноўнай часткай праграмы стала дэманстрацыя
Першыя ж кадры «У тумане» Сяргея Лазніцы сарвалі апладысменты залы.
І вось, калі трэйлеры скончыліся, а Генадзь Давыдзька разбіў талерку аб штатыў кінакамеры, на сцэну выйшаў «хэдлайнер» вечара — акцёр Гоша Куцэнка, які замест прамовы вырашыў паспяваць разам са сваім гуртом.
«Вось гэтая
песня называецца „Карвалол“, я чуў, яе вельмі любяць у Беларусі. — кажа Куцэнка. — Таму давайце спяваць разам!»
Здаецца, пра папулярнасць «Карвалола» не чуў не толькі аўтар гэтага тэксту.Тады Куцэнка скончыў свой выступ песняй «пра творчую свабоду і незалежнасць» — «Зоркай па імені Сонца» Віктара Цоя ў нейкім дзіўным выкананні, тым самым скончыўшы цырымонію адкрыцця.