24.04.2007 / 14:22

Рынак на стадыёне Дзесяцігодзьдзя ў Варшаве дажывае свой век 1

Калі на мінулым тыдні палякі ва ўсёй краіне цешыліся з таго, што футбольны чэмпіянат Эўропы ў 2012 годзе адбудзецца ў Польшчы, на стадыёне Дзесяцігодзьдзя, адным з самых вялікіх базараў Эўропы, куды замест вакзалу прыходзілі аўтобусы зь Беларусі, запанаваў смутак.

Варшаўскія ўлады вызначылі тэрмін закрыцьця сталічнага стадыёну Дзесяцігодзьдзя — аднаго з самых вялікіх базараў Эўропы. На стадыён па тавары прыяжджалі і прыяжджаюць тысячы замежнікаў — у тым ліку і беларусаў.

Калі на мінулым тыдні палякі ва ўсёй краіне цешыліся з таго, што футбольны чэмпіянат Эўропы ў 2012 годзе адбудзецца ў Польшчы, на стадыёне Дзесяцігодзьдзя запанаваў смутак — тысячы гандляроў зразумелі, што пляны пабудаваць на гэтым месцы вялізны сучасны Нацыянальны стадыён, на якім наладзяць адкрыцьцё чэмпіянату, сапраўды стануць рэальнасьцю.

Мэр Варшавы Ганна Гранкевіч‑Вальц выказала з гэтай нагоды аптымізм:

«Я шчасьцівая і цешуся з гэтай нагоды — да 2012 году Варшава будзе вялікім горадам. Мы пабудуем Нацыянальны стадыён, яшчэ адну лінію мэтро. За працу!»

Гандляроў са стадыёну паінфармавалі аб тым, што яны могуць працаваць на гэтым месцы толькі за 30 чэрвеня і запрапанавалі 7 іншых месцаў, куды можна перанесьці свае намёты, але гэта, паводле іхных словаў, ужо ня будзе такі самы гандаль.

«Справа ў тым, што часу, які нам далі, каб перанесьці свой бізнэс, няшмат. Акрамя гэтага я ужо вельмі зьвязаны з гэтым месцам — 17 гадоў тут гандлюю. Ня толькі ў Польшчы, а і ва ўсёй Эўропе ведаюць наш стадыён. Ня думаў яшчэ, што цяпер буду рабіць», — кажа адзін з гандляроў.

Між тым ня толькі ўлады, але і, паводле апытаньняў, большасьць жыхароў польскай сталіцы лічаць, што вялізны базар амаль у цэнтры Варшавы напэўна не ўпрыгожвае горад.

Стадыён — гэта яшчэ і аўтавакзал, куды прыяжджаюць аўтобусы таксама і зь Беларусі — Берасьця, Пінску, Баранавічаў.

Аляксей Дзікавіцкі, Радыё Свабода

Фота Jerzy Gumowski / AG

0
zmicer / Адказаць
24.04.2007 / 16:23
добры быў гэты "рускі рынак": акрамя гандляроў з усіх пост-савецкіх краін там шмат было азіятаў і афрыканцаў (ці не адзінае месца ў Варшаве). рэшткі стадыёна ў цэнтры проста уражвалі, штосьці з мастацтва савецкага рэалізму было ў будынках аўтавакзала і чыгуначнага прыпынка - нават знаемыя польскія даследчыкі архітэктуры і мастацтва любілі гэта месца. патроху знішчаюць элітарныя савецкія збудаванні- зруйнавалі той жа суперсам, хаця да гэтага такія спрэчкі былі, каб пакінуць як помнік- сапраўды было на што глядзець. як кажуць, спадчына ёсць розная...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру