Прычынай групавога захворвання вострай кішачнай інфекцыяй навучэнцаў Лунінецкага ліцэя стаў стафілакок.
Вострым гастраэнтэрытам з 26 па 27 кастрычніка 2012 захварэлі 19 навучэнцаў Лунінецкага ліцэя. З прыкметамі атручэння — скаргамі на нястраўнасць, высокай тэмпературай, ванітамі — усе яны былі шпіталізаваныя.

Вынікі лабараторных даследаванняў выявілі ў дваіх дзяцей патагенны стафілакок, у іншых — умоўна патагенную кішачную палачку.

Крыніцай інфекцыі стаў персанал харчблока — носьбіты стафілакока. Шлях перадачы харчовы — вінегрэт, салаты, забруджаныя персаналам ў працэсе іх падрыхтоўкі.

Ва ўсіх дзяцей захворванне працякала ў лёгкай форме. Новых выпадкаў кішэчнай інфекцыі ў іншыя дні ў ліцэі больш не было. На працягу трох дзён ўсіх вучняў, якія былі шпіталізаваны, з бальніцы выпісалі.

Брэсцкі аблвыканкам пастанавіў унесці прапанову ў Міністэрства аховы здароўя аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці галоўнага дзяржаўнага доктара Брэсцкай вобласці, вызваліць ад займаемай пасады галоўнага дзяржаўнага санітарнага доктара Лунінецкага раёна.
Вымовы вынесеныя начальніку ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і намесніку старшыні Лунінецкага райвыканкама, які курыруе сацыяльную сферу. Акрамя таго, прапанавана вызваліць ад займаных пасадаў дырэктара ліцэя і загадчыцу вытворчасцю школьнага харчавання філіяла грамадскага харчавання Лунінецкага райспажыўсаюза.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?