У цэнтры Масквы сёння адбываецца «Рускі марш», прымеркаваны да Дня нацыянальнага адзінства.

Па дадзеных тэлеканала «Дождж»,

да пачатку маршу сабралася не менш за 10 тысяч удзельнікаў.
Паводле ацэнак паліцыі, у шэсці бяруць удзел шэсць тысяч чалавек.

У асноўным ўдзельнікі мерапрыемства скандуюць стандартныя для нацыяналістычнага руху лозунгі: «Расіі — рускую ўладу», «Адзін за ўсіх, усе за аднаго». Таксама ўдзельнікі «Рускага маршу» патрабуюць адмяніць 282-ы артыкул Крымінальнага кодэксу — аб ўзбуджэнні нянавісці альбо варожасці, у тым ліку і па нацыянальнай прыкмеце.

Як паведаміў у твітэры карэспандэнт «Новай газеты» Яўген Фельдман,

адна з калон скандавала: «Слава Андэрсу Брэйвіку!».
Відавочцы таксама паведамляюць аб тым, што многія ўдзельнікі «Рускага маршу» закрываюць твары маскамі (гэта забаронена законам аб мітынгах), а таксама паляць фаеры.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?