24.04.2007 / 15:01

Незалежнае беларускае TV прызначыла старт на кастрычнік 9

Два спадарожнікі, 15 гадзін у суткі.

Грамадзкае Польскае тэлебачаньне й Міністэрства замежных справаў Польшчы падпісалі пагадненьне пра стварэньне тэлеканалу ТВ Беларусь. Згодна з кантрактам, разьлічаным на некалькі гадоў, тэлебачаньне будзе фінансавацца з рэзэрвнага бюджэту МЗС РП.

ТВ Беларусь будзе спадарожнікавым каналам. Плянуецца, што праграма будзе вяшчацца па двух спадарожніках 15 гадзін у суткі. Старт каналу заплянаваны на кастрычнік.

Выдаткі на дзейнасьць каналу ТВ Беларусь сёлета складаюць 16 млн. злотых (каля 4 млн. эўра).

0
Сяргей / Адказаць
24.04.2007 / 15:47
Файна.
0
Бульбашэўскi / Адказаць
24.04.2007 / 17:00
Цiкава было б даведацца, на якiм спадарожнiку ды на якiх хвалях будзе весьцicя трансьляцыя каналу? Цi яны там самi ня ведаюць?
0
Барысаўчук / Адказаць
24.04.2007 / 19:08
Да кастрычніка ўлада як раз пасьпее "разабрацца" з талеркамі
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру