Як стала вядома, УП «Мастацкая літаратура» мае ў плянах папоўніць сэрыю кніг «Жыцьцё знакамітых людзей».

Гэтым разам новыя кнігі будуць прысьвечаныя Івану Шамякіну і старшыні праўладнай пісьменьніцкай арганізацыі Мікалаю Чаргінцу. У выдавецтве ня ведаюць пакуль, хто будзе займацца прысьвячэньнем аўтару «Маёра Ветрава». Як невядома таксама і пра тэрміны выданьня кнігі.

Раней у гэтай сэрыі выдаваліся кнігі, прысьвечаныя Ўладзімеру Караткевічу, Міхаілу Пташуку, Уладзімеру Мулявіну, Леаніду Шчамялёву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?