Сярод гасьцей фэстывалю былі прадстаўнікі беларускіх і польскіх палітычных партыяў, старшыня непрызнанага афіцыйнымі ўладамі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс, яе намесьнік Юзэф Пажэцкі, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы Алег Латышонак, дэпутат Эўрапэйскага парлямэнту, загадчык Дэлегацыі па справах адносінаў зь Беларусяй Богдан Кліх.

У часе фэстывалю адбылася прэзэнтацыя новых кніг Аленга Латышонка, Малгожаты Ноцунь і Анджэя Бжэзецкага. Юры Хашчавацкі прэзэнтаваў фільм «Плошча». Выступяць гурты MaZHenta, Тройца, Таварыш Маўзэр. Гарадзенка Кацярына Межавец прадставіла фотавыставу «Тутэйшыя».

Арганізатарамі фэстывалю выступіў Інстытут усходнеславянскай філялёгіі і адчыненых лекцый Таварыства гісторыі ўсходняй Эўропы Інстытута гісторыі Ягелёнскага ўнівэрсітэту.

Да фэстывалю быў адчынены адмысловы сайт, на якім можна падрабязьней даведацца пра фэстываль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?