Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 6 лістапада, прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы, ноччу па ўсходзе моцныя дажджы. Вецер заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, днём месцамі парывы да 15–20 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак +3–8°С, па паўднёвым усходзе да +10°С.

У Мінску 6 лістапада — воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +3–5°С, днём +5–7°С.

7 і 8 лістапада ў краіне будзе пераважаць воблачнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, па поўначы Віцебскай вобласці магчымы мокры снег, слабы галалёд. Вецер паўднёва-заходні 7–12 м/с, месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — +5°С, днём +3–8°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?