2 лістапада ў Гомельскую гарадскую бальніцу № 1 быў дастаўлены жыхар вёскі Яроміна 1950 года нараджэння, з дыягназам "траўматычная ампутацыя 1-га, 2-га, 3-га пальца правай кісці".
Траўму, паводле слоў пацярпелага, ён атрымаў дома ў выніку абыходжання з неўстаноўленым прадметам, які знайшоў на вуліцы.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, пры аглядзе дома былі канфіскаваныя пашкоджаны ўзрывальнік і клямка ўзрывальніка. Згодна з актам групы размінавання в/ч 5525, прадметам, што нанёс траўму мужчыне, з'яўляецца ўніверсальны запал ручной гранаты мадыфікаваны.

3 лістапада ў Жыткавіцкім раёне ў міліцыю паступіла паведамленне ад лесніка пра тое, што ў лясным масіве ў яме пад слоем грунту, у часткова гнілой драўлянай скрыні, знойдзена выбуховае рэчыва тол сульфітны прэсаваны. Выклікана група размінавання. Праводзяцца праверка і экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?