У ЗША пачаўся апошні дзень перадвыбарчай кампаніі, у ходзе якога Барак Абама і Міт Ромні выступяць у шасці ключавых штатах.

Прэзідэнт Абама мае намер прыняць удзел у мітынгах у Вісконсіне, Аёве і Агаё. Яго будзе суправаджаць вядомы спявак Брус Спрынгсцін.

Міт Ромні, як чакаецца, выступіць у штатах Фларыда, Вірджынія, Нью-Гэмпшыр і Агаё.

Абодва кандыдаты ідуць фактычна нароўні, мяркуючы па апошніх апытанняў выбаршчыкаў.

Прэзідэнцкія выбары пройдуць у аўторак, 6 лістапада.
Перамагае той кандыдат, які набярэ большую колькасць галасоў выбаршчыкаў (270 галасоў), па выніках галасавання, галасы у кожным штаце адыходзяць аднаму ці другому з кандыдатаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?