З беларускага боку ў складзе журы будуць працаваць філосаф Валянцін Акудовіч, пісьменнік Уладзімір Арлоў, Павал Касцюкевіч — лаўрэат прэміі Гедройца за 2011 год, крытык Ганна Кісліцына, старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў, рэдактар «Дзеяслова» Барыс Пятровіч, паэт і кіраўнік
У журы ўвойдуць таксама чатыры чалавекі з польскага боку. Іх імёны будуць вядомыя пазней.
Прэмія Гедройца — самая шчодрая ўзнагарода пісьменнікам у краіне. Яна незалежная, а ўганароўваюцца ёю за найлепшую кнігу, выдадзеную на працягу года.