Сакратар Рады БНР Мікола Пачкаеў, былы камандзір спецназа Мінабароны Уладзімер Барадач, старшыня Рады інтэлігенцыі Уладзімер Колас, палітык і лінгвіст Вінцук Вячорка.

Мэтай нарады кіраўнікоў беларускіх палітычных і грамадзкіх арганізацыяў са старшынёй і сябрамі Прэзыдыюму Рады, як паведамляецца на старонцы Рады БНР у facebook, была «выпрацоўка захадаў у справе забесьпячэньня абароны незалежнасьці Беларусі».

У паведамленьні адзначаецца, што «удзельнікі сустрэчы адзначылі небясьпеку палітыкі самаізаляцыі і зьнішчэньня беларускай нацыянальнай сьвядомасьці, пацьвердзілі, што неабходнай зарукай для забесьпячэньня беларускага нацыянальнага сувэрэнітэту ёсьць дэмантаж аўтарытарнага рэжыму А. Лукашэнкі.
Як першачарговыя мэты былі названыя неадкладнае вызваленьне палітвязьняў і спыненьне палітычных рэпрэсіяў».

У Мэмарандуме, дзе вызначаныя накірункі сумеснай дзейнасьці, гаворыцца, што «ўдзельнікі нарады з Беларусі пацьвярджаюць прызнаньне Рады БНР ў яе статутнай ролі не-партыйнага, над-палітычнага органу беларускай дзяржаўнасьці» і «да часу надыходу статутных умоваў складаньня Радай свайго гістарычнага мандату, гэта значыць абраньня дэмакратычнай улады на свабодных выбарах, пры гарантаванай дзяржаўнай незалежнасьці, прадстаўнікі беларускай палітычнай і грамадзянскай супольнасьці прызнаюць Раду БНР рэзэрвовым палітычным дэпазытарыем беларускай незалежнай дзяржаўнай традыцыі. Старшыня і сябры Рады БНР пацьвярджаюць адданасьць Рады мэце спаўненьня свайго статутнага мандату».

Паведамляецца таксама, што «з пэўных прычынаў, ня ўсе запрошаныя лідэры і кіраўнікі палітычных і грамадзкіх арганізацыяў прысутнічалі на нарадзе; Мэмарандум адкрыты для далучэнньня.
Поўны тэкст мэмарандуму будзе апублікаваны пазьней».

У паведамленьні таксама пералічваюцца (у альфабэтным парадку) тыя, хто падпісаў Мэмарандум: Уладзімер Барадач (Аргкамітэт Рады Нацыянальнага Адраджэньня), Вінцук Вячорка (Аргкамітэт «Беларускага Руху)», Аляксандар Дабравольскі (АГП), Мікалай Дземідзенка («Малады Фронт»), Уладзімер Колас (Рада беларускай інтэлігенцыі), Вольга Карач (грамадзянская кампанія «Наш Дом»), Аляксандар Мілінкевіч (Рух «За свабоду»), Станіслаў Шушкевіч (БСДГ), Аляксей Янукевіч (партыя БНФ), ад імя Рады БНР — Івонка Сурвілла.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?