5 лістапада адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з намеснікам міністра бізнесу і гандлю Катара Султанам бен Рашыдам аль-Хатэрам.

Як паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, у рамках сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Катара, а таксама ход рэалізацыі наяўных двухбаковых дамоўленасцяў.

Султан бен Рашыд аль-Хатэр з’яўляецца намеснікам старшыні катарскай часткі сумеснага беларуска-катарскага камітэта па эканамічным, гандлёвым і тэхнічным супрацоўніцтве і знаходзіцца з візітам у Мінску ў якасці кіраўніка катарскай дэлегацыі для ўдзелу ў другім пасяджэнні сумеснага камітэта. Яно праходзіць 5–6 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?