За год у дамэна .eu зьявілася больш за 2,5 млн. карыстальнікаў.

У красавіку эўрапейскаму дамэну .eu спаўняецца год з дня свайго адкрыцьця кампаніям і грамадзянам ЭЗ. Паводле інфармацыі Эўрапейскай Камісіі, на працягу года ў рамках дамэну .eu было створана 2,5 млн. новых вэб‑сайтаў. Новы дамэн — трэці па папулярнасьці на эўрапейскім кантынэнце, і сёмы — на плянэце.

За апошнія дванаццаць месяцаў найбольшая колькасьць заявак на атрыманьне адрасу ў рамках дамэну .eu паступілі ад кампаніяў і грамадзянаў ФРГ (31%), Злучанага Каралеўства (17%) і Нідэрляндаў (12%).

7 красавіка мінулага году дамэн першага ўзроўню .eu быў адкрыты кампаніям і грамадзянам ЭЗ. З гэтага моманту любое прадпрыемства альбо інстытут, разьмешчаныя ў ЭЗ, а таксама любы грамадзянін дзяржавы‑члена ЭЗ могуць стварыць вэб‑старонку на агульнаэўрапейскім дамэне.

Больш падрабязна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0