Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у сталіцу Расіі.
Плануецца, што заўтра, 25 красавіка, Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у цырымоніі развітання з першым прэзідэнтам Расіі Барысам Ельцыным. На жалобнай цырымоніі ў Храме Хрыста Збавіцеля будуць прысутнічаць кіраўнікі замежных дзяржаў.
Пахаваны першы прэзідэнт Расіі будзе на Новадзявочых могілках.