Чытанку для дзяцей «Азбукоўнік і лічылка» цалкам прадалі.
Апошнія асобнікі кнігі «Азбукоўнік і лічылка» прадалі на прэзентацыі кніг дзіцячых пісьменнікаў у кнігарні «Светач» 5 лістапада. «Прадалі цалкам, кніга знятая з прайса выдавецтва», — расказала карэспандэнту «НН» укладальніца чытанкі Зося Кустава.
Нагадаем, што кніга выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» накладам 2000 асобнікаў. З іх у кнігарні трапіла каля 150 асобнікаў, астатні наклад выкупілі бібліятэкі.
Па словах укладальніцы, асноўная частка накладу падобных выданняў друкуецца ў першую чаргу для бібліятэк.
Ці будзе надрукаваны дадатковы наклад, яна не ведае. Але з вопыту працы ў выдавецтве не выключае такой магчымасці.
Як правіла, кажа Зося Кустава, дадрукоўваюцца кнігі з серыі «Школьная бібліятэка». Яе чытанка не ўваходзіць у гэтую серыю, але цалкам адпавядае характарыстыкам адукацыйнага выдання.
«Наогул, цяпер любое найменне дзіцячай літаратуры па-беларуску прадаецца вельмі хутка. Колькі не выдай. Дзіцячыя кнігі на беларускай мове надзвычай запатрабаваныя», — падкрэсліла Зося Кустава.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары