Грамадства

Вацлаў Гавэл, Лех Валэнса: Чаму Лукашэнка прайграе

Экс-прэзыдэнты Чэхіі і Польшчы выступілі з артыкулам, які быў надрукаваны сёньня ў вядучых нямецкіх, польскіх, чэскіх газэтах. Прапануем яго вашай увазе.

Экс-прэзыдэнты Чэхіі і Польшчы выступілі з артыкулам, які быў надрукаваны сёньня ў вядучых нямецкіх, польскіх, чэскіх газэтах. Прапануем яго вашай увазе.

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі нельга лічыць свабоднымі. Як гэта было ў краінах Сярэдняй і Ўсходняй Эўропы да падзеньня жалезнае заслоны, беларускія грамадзяне сёньня ня маюць рэальнай магчымасьці свабодна вырашаць сваю будучыню. Аўтарытарны рэжым прэзыдэнта Лукашэнкі поўнасьцю кантралюе грамадзкае жыцьцё, эканоміку і СМІ; дзяржава як галоўны працадаўца не пакідае ніякіх сумневаў, як трэба галасаваць на выбарах. У адваротным выпадку пагражае страта працы ды выключэньне з унівэрсітэтаў.

Таго, хто працягвае пратэставаць, арыштоўваюць.

Сытуацыя ня надта адрозьніваецца ад той, што была ў Польшчы ці Чэхаславаччыне 70-х ці 80-х гадоў, і дакладна як тады, могуць сёньняшнія ўмовы на Беларусі здацца невырашальнымі ці нават безнадзейнымі. І нягледзячы на ўсё большыя пакараньні за кожную адкрытую праяву свабоднай волі ўсё ж расьце прага годнага грамадзянскага жыцьця і будучыні ў свабоднай дэмакратычнай Беларусі – прававой дзяржаве, якая будзе паважаць правы чалавека і грамадзяніна. Толькі так можна патлумачыць тое, што нягледзячы на розьніцу ў поглядах і ідэалёгіі – кансэрватары, сацыялісты, лібэралы, апазыцыйныя камуністы ды дзесяткі перасьледаваных і забароненых няўрадавых арганізацый – аб’ядналіся ва ўплывовую дэмакратычную апазыцыю.

Асаблівым посьпехам зьяўляецца ўсеагульны давер апазыцыйнаму лідэру Аляксандру Мілінкевічу, які ёсьць ня толькі паважанай асобай, здольнай прывесьці Беларусь да дэмакратычных выбараў, але й сапраўдным палітыкам эўрапейскай велічыні. Без сумневу ён заслугоўвае міжнародную падтрымку ды мусіць разглядацца і прымацца як прадэмакратычны прадстаўнік Беларусі.

Свабодны сьвет мусіць прыслухоўвацца да просьбаў беларускіх ініцыятываў, хай гутарка ідзе пра дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій, пра падтрымку свабоднага распаўсюду інфармацыі ці пра адмену консульскіх збораў за візы ды заснаваньне стыпендый, якія б разьмярковаліся незалежна ад беларускіх уладаў. Гэта ўсё можа выразна дапамагчы разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

Лукашэнкаўскі аўтарытарны рэжым ня можа бясконца супрацьстаяць мацнеючай грамадзянскай самасьвядомасьці. Калі Эўрапейскі Зьвяз будзе здольным яе эфектыўна падтрымаць, то разваліцца і апошні недэмакратычны рэжым на яго мяжы так хутка, як калісьці разваліліся рэжымы камуністычныя. А чым больш моцнай будзе прадэмакратычная апазыцыя, тым меньш балючым ды цяжкім будзе і пераход да дэмакратыі ды трансфармацыя ў грамадзтве.

Вацлаў Гавал,

Лех Валэнса

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты2

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Як выпадковае знаёмства ў гей-клубе скончылася гучным забойствам. Новыя дэталі па справе беларуса, які 25 гадоў таму зарэзаў прадзюсара ў Маскве6

У Беларусі за 5 тысяч рублёў прадаюць 200-рублёвую банкноту. У яе вельмі незвычайны брак1

У ЗША могуць запусціць рэаліці-шоу, дзе імігранты будуць спаборнічаць за грамадзянства3

Затрымалі адміністратара беларускай Вікіпедыі Максіма Лепушэнку5

Беларускі ВУП вырас на 2,8 працэнта, але тэмпы запаволіліся1

Для ўсіх дзесяцікласнікаў увядуць вучэбна-палявыя зборы35

У тыктоку пакістанцам рэкламуюць магчымасць атрымання дазволу на працу ў Беларусі. Але беларусы бачаць падвох адразу1

Карпянкоў заявіў, што 90% навабранцаў хочуць служыць па кантракце18

Расія выставіла Украіне восем умоў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты2

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць