Гэта я да чарговых спробаў пошуку адзінай альтэрнатывы на прэзыдэнцкія выбары 2015 году. Працэс, як казаў незабыўны Міхаіл Сяргеевіч, пайшоў, напрыклад, палымяныя піліпікі Зянона Пазьняка — менавіта пра гэта і да гэтага.
Але, паклаўшы руку на сэрца, скажыце, ці можна чакаць ад самага ідэальнага выбару ў апазыцыйным коле нечага, адрознага ад таго, што было ў 2006 годзе? Ну быў адзіны — кумір апазыцыйнай публікі. Ці меў ён шанцы перамагчы? Не.
Ды і досьвед усіх удалых «каляровых» рэвалюцый на постсавецкай прасторы паказвае, што яны былі нічым іншым, як унутрынамэнклятурным пераваротам, аформленым пад электаральную рэвалюцыю.Рэвалюцыі таксама былі, але без расколу эліты не было б нічога і там, былі б свае жахлівыя 7,5 хвілінаў, як у Менску 19 сьнежня 2010 году. Што да вызначэньняў, то пад элітай маюцца на ўвазе ня тыя, хто лічыць сябе ёй, а тыя, хто зьяўляецца ёй сацыялягічна — гэта значыць, начальства.
Хто такія былі Юшчанка і Цімашэнка? Былыя прэм’ер іХто такі быў Бакіеў? Былы прэм’ер Акаева. Так і ніяк інакш.віцэ-прэм ’ер Кучмы. Хто такія былі Саакашвілі і Жванія — былыя міністар юстыцыі і былы генэральны сакратар партыі Шэварнадзэ.
Калі ў 2011 годзе я браў інтэрвію ў Віталя Рымашэўскага, які толькі выйшаў
У электаральным сэнсе самымі ўдалымі выбарамі ў Беларусі ў гэтым стагодзьдзі былі самыя першыя — у 2001 годзе.Можа, постаць спадара Ганчарыка многім падавалася і падаецца маланатхняльнай, але выбары праводзяцца не адно сярод наведнікаў прагрэсіўных сайтаў. А сярод насельніцтва, як гэта ні дзіўна для некаторых, Уладзімер Ганчарык паказаў найлепшы вынік параўнальна ня толькі з кандыдатамі 2010 году, але і з Казуліным і Мілінкевічам у 2006 годзе. Прычым, і паводле афіцыйных зьвестак ЦВК, і паводле апытаньняў незалежных сацыялягічных цэнтраў.
Чаму? Ну таму. Таму што клясычны апазыцыйны электарат прагаласаваў за яго, можа і скрыгочучы зубамі, але прагаласавалі і іншыя, тыя, для каго і Саньнікаў, і Някляеў, і Статкевіч, і Мілінкевіч, і нават Казулін — ня проста не свае, а марсіяне. А Ганчарык — не.
Але затое тады не было Плошчы — скажа крытычны чытач. Так, а потым была. І што прынесла?
А чым кепскі Сідорскі? На час ягонага прэм’ерства прыпалі залатыя дзянькі беларускага праспэрыці.Дык гэта ж за кошт падступнай «шчодрасьці» імпэрскай Расеі. А гэта — ізноў жа для наведнікаў надта разумных сайтаў. А для электарату — пры ім, значыць, дзякуючы яму. І яшчэ — як Сідорскі сышоў, так крызіс і абрынуўся. А пры ім жа не было. Ёсьць яму і што адказаць на пытаньне — а хто ты такі, чым ты займаўся, з чаго вынікае, што здолееш кіраваць? Дык кіраваў ужо. І някепска. Ну і зь сябе не карузьлік нейкі, не інтэлігент у капелюшы.
І з Масквой стасункі кандыдата будуць будавацца ў зусім іншым ракурсе, для Пуціна Сідорскі — зусім ня чорцік з табакеркі.А самае галоўнае — для народа і начальства гэта нешта нармальнае, не катастрафічнае. Сідорскі ўсё зламае, усіх перарэжа, чыноўнікаў на кол пасадзіць, Захаду ўсё прадасьць? Сьмешна, ды вы на яго паглядзіце: ён і такія жахі — гэта ж несумяшчальна. Усё будзе добра, як пры «бацьку», але значна лепш. І па справядлівасьці.
Можна прыгадаць і тое, што на
Сувымерна і як стартавая пазыцыя зусім няблага.Ну і нарэшце нелюбімыя многімі зараз лічбачкі апытаньняў: паводле закрытага рэйтынгу апошняга апытаньня НІСЭПД героі мінулай кампаніі Саньнікаў — 6,1%, Някляеў — 5,3%, наш герой Сідорскі — 5%.
Іншая справа, што можа сам спадар Сідорскі пра такое — ні сном ні духам. І дзякуй мне за гэты опус ня скажа. Як у анэкдоце — Сарачка згодная, засталося ўгаварыць Ракфэлера. І зусім невідавочна, хто тут Сарачка, а хто Ракфэлер.
Хаця і не пра Сідорскага асабіста насамрэч гаворка. А можа Макей, а можа Снапкоў, а можа…Словам, Сідорскі ці хто іншы — але калі зьявіцца такі, постаць такога тыпу, які рызыкне, уступіць у гульню з самай вышэйшай стаўкай, то гэта і будзе азначаць, што бурчэньне эліты (яшчэ раз паўтару — рэальнай уладнай эліты існага беларускага грамадзтва) ператварылася, увасобілася ў нешта пэўнае, што беларускае грамадзтва гатовае да пераменаў. А калі ні ён і ніхто іншы такога кшталту не насьмеліцца — значыць, не гатовае і ўсе камбінацыі і перамовы тытульнай апазыцыі будуць мець той жа вынік, што і раней. Пры ўсёй асабістай павазе да шаноўных удзельнікаў гэтых перамоваў.
Патэр Браўн, герой брытанскага парадаксаліста Чэстэртона, казаў: «Значна натуральней паверыць у тое, што за межамі нашага розуму, чым у тое, што не пераходзіць гэтых межаў, а проста супярэчыць яму.Калі вы скажаце мне, што вялікага Гладстона (прэм’ер Вялікабрытаніі ў часы каралевы Вікторыі. — Ю.Д.) у яго сьмяротную гадзіну перасьледаваў прывід Парнэла (адзін зь лідэраў змаганьня за незалежнасьць Ірляндыі. — Ю.Д.), я аддам перавагу таму, каб быць агностыкам, і не скажу ні так, ні не. Але калі вы будзеце запэўніваць мяне, што Гладстон на прыёме ў каралевы Вікторыі ня зьняў капялюш, паляпаў каралеву па сьпіне і прапанаваў ёй цыгару, я буду рашуча пярэчыць. Я не скажу, што гэта немагчыма, я скажу, што гэта неверагодна. Я ўпэўнены ў тым, што гэтага не было, больш цьвёрда, чым у тым, што не было прывіду, бо тут парушаныя законы таго сьвету, які я разумею».
Перамога Сідорскага над Лукашэнкам — немагчымая, гэта цуд. Хаця цуды часам здараюцца.Заднім лікам Віктар Юшчанка ўзору 2004 году выглядае зусім не тытанам, а патрэбным чалавекам у патрэбны час і ў патрэбным месцы. Перамога запіснога апазыцыянэра (любога) над Лукашэнкам — зьява неверагодная, бо яна, як адзначаў мудры патэр, «парушае закону сьвету», у якім мы жывем.
Так што — толькі Сідорскі!