Старшыня незарэгістраванага праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі абраны віцэ‑прэзыдэнтам сусьветнай праваабарончай арганізацыі FIDH (The International Federation for Human Rights).

Адбылося гэта падчас сусьветнага кангрэсу FIDH, што адбываецца цяпер у партугальскім Лісабоне. FIDH — гэта адна з найбуйнейшых і найаўтарытэтнейшых у сьвеце праваабарончых арганізацый. Яна мае статус назіральніка ў ААН і іншых міждзяржаўных структурах, мае магчымасьць выступаць на пасяджэньнях ААНаўскіх і іншых органаў. У яе ўваходзіць 141 няўрадавая арганізацыя з усяго сьвету.

Летась сп.Бяляцкі быў сярод кандыдатаў на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру. Таксама ў 2006 годзе ён быў узнагароджаны прэміяй імя Сахарава ў Нарвэгіі, а ў Чэхіі з рук Вацлава Гавэла атрымаў прэстыжную прэмію «Homo homini» («Чалавек чалавеку»).

Рэдакцыя «Нашай Нівы» дулучаецца да віншаваньняў спадару Алесю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?